Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Арганізацыя даследчай дзейнасці ў школе

Дата: 8 апреля 2016 в 19:06
958 просмотров

Арганізацыя даследчай дзейнасці ў школе

         Сёння ўсё часцей мы бачым пасіўнасць нашых вучняў, адсутнасць уласнага пункту гледжання. Чаму так адбываецца? Празмерная інфармацыйная  перагрузка прыводзіць да таго, што дзіця наогул перастае думаць і разважаць, яно проста запамінае і ўзнаўляе матэрыял. Выправіць такое становішча  мы можам пры дапамозе арганізацыі даследчай дзейнасці, якая дазваляе не перагружаць дзіцяці ведамі, а абуджае цікавасць.

Для  даследавання ў нашай школе створаны ўсе неабходныя ўмовы: дзейнічае школьны этнаграфічны музей, арганізаваны факультатыўныя заняткі, вучні наведваюць гурткі.

Штогод  пад кіраўніцтвам настаўнікаў вучні праводзяць даследчыя работы. Тэматыка работ разнастайная.   Пры выбары тэмы ўлічваецца тое, што будучы поспех дзіцячай работы ў многім залежыць ад яе тэмы, таму на гэтым спыняюцца  настаўнікі больш грунтоўна. Дапамагчы вучню  падрыхтаваць работу і абараніць яе не так лёгка, як здаецца на першы погляд. Асноўнымі напрамкамі работы лічыцца ўключэнне ў даследаванне здольных вучняў суадносна з іх інтарэсамі, навучанне  рабоце з літаратурай, аказанне практычнай дапамогі ў правядзенні даследчай работы, рэцэнзіраванне работ пры падрыхтоўцы да конкурсу і канферэнцыі.

У гэтым навучальным годзе навучэнцы выступілі на школьнай навукова-практычнай канферэнцыі. Былі прадстаўлены работы па розных навучальных прадметах. Дадзеныя работы насілі даследчы характар, у іх прысутнічала практычная значнасць. Журы вызначыла пераможцаў, якія потым сталі ўдзельнікамі раённага конкурсу даследчых работ: Кішкунова Паліна (3 клас) “Белый снег пушистый”, Панцялеева Юлія (6 клас) “Абярэжная сіла падковы”, Казлова Карына   (9 клас) “ Изучение и расчёт биологических ритмов”, Мінчукова Ангеліна і Лявонава Юлія (7 клас) “Определение плотности молока”.  Трэба адзначыць, што дадзеныя работы былі заўважаны і на раённай канферэнцыі. Вучні атрымалі дыпломы 2  і 3 ступені.

         Займаючыся даследчай работай, бачым, што ёсць пэўныя вынікі: актыўнасць на занятках узрастае, вучні сталі больш упэўненыя і зацікаўленыя. А гэта сёння вельмі важна. Трэба памятаць, што ад нас, настаўнікаў, залежыць, як мы зможам развіць здольнасці, дадзеныя нашым вучням. 

          

 Пазнякова Алена Сяргееўна,

астаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Быхава”

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.