Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ЭТНОГРАФИЧЕСКИЙ МУЗЕЙ

Дата: 16 апреля 2020 в 22:14, Обновлено 11 октября 2023 в 20:05

Этнаграфічны музей

Дзяржаўная ўстанова адукацыі  «Сярэдняя школа №3 г. Быхава імя М.Ц.Маскалькова»

Адрас: 213352, г.Быхаў, вул. Пралетарская, 52, тэл. 77-932

Профіль музея:гістарычны канкрэтнай тэматыкі (этнаграфічны)

Старонка музея на сайце ўстановы адукацыі: https://byhov3.schools.by/pages/etnograficheskij-muzej

Экспазіцыя музея аформлена ў выглядзе сялянскай хаты 19 стагоддзя з імправізаваным падвор’ем.  На падвор’і прадстаўлены прадметы сялянскай працы.  У экспазіцыі музея - прадметы побыту,  адзенне, прадметы ткацтва канца XIX і першай паловы XX стагоддзя.

Экскурсійная праграма ўмоўна  раздзелена на дзве часткі:гістарычную  «Быхаў – цытадэль на Дняпры” і этнаграфічную “Тут пачаўся твой лёс”. Экскурсійны матэрыял падрыхтаваны на беларускай мове з улікам узросту.

Найбольш каштоўныя экспанаты:

“Берды драўляныя” (№118) (люты 2005 г.). Матэрыял – бяроза. Вышыня – 135 см, вага- 8 кг.

“Самавар медны” (№104) (красавік 2005 г. Краўчанка В.Дз.).  Самавар  выраблены на фабрыцы братоў Баташовых у Туле  ў канцы  19 стагоддзя. Вага – 6 кілаграмаў. Вышыня – 62 см. Складаецца з дзвюх частак: тулава ў выглядзе цыліндра і падстаўкі-паддона з ножкай, на якой мацуецца  жароўня для вуглёў у выглядзе невысокага цыліндра з мноствам адтулін на сценках. На тулаве   мацуюцца  ручкі - вяртлюгі. Сценкі гладкія.Тулава самавара  не  ўпрыгожана гравіраваным арнаментам. Кран  адсутнічае.  Від самавара - “банка”. На  верхняй частцы крышкі выгравіраваны надпіс «Василий Баташевъ г.Тула». З двух бакоў ад кляйма – узнагароды ( 6 шт.).  Над медалямі  - надпісы «сер.», «бронз.», «зол.».

“Маслабойка драўляная ” (№ 64) (лістапад 2005 г.) з крышкай, зробленая з бярозы. Вышыня -28,5 см.  Дыяметр – 16 см.

“Ручнік тканы” ( №22) ( ліпень  2004 г.)  з  махрамі, арнамент вышынёй 24 см з чырвоных і чорных нітак,  выраблены з ільну,  памеры -28см *180 см.

Экспазіцыя музея складаецца з 8 раздзелаў:

1.«Гісторыя Быхава» .  Дадзеная экспазіцыя прысвечана старонкам гісторыі нашага горада ад самага заснавання,  таксама тут   даведацца можна аб  легендзе, якая лягла ў аснову паходжання назвы горада.

2.«Сялянская хата». Узвядзенне капітальных пабудоў на аснове бярвеністага зрубу было паўсюдным заняткам. Практычна кожны дарослы мужчына мог сам пабудаваць (“зрубіць”) хату і гаспадарчыя пабудовы. У гэтай цяжкай працы яму дапамагалі сваякі і аднавяскоўцы. Менавіта  традыцыям пабудовы сялянскай хаты прысвечана дадзеная экспазіцыя.   

3.«Выстава ручнікоў і вышываных вырабаў». Багата ўпрыгожаны ручнік служыў не толькі для бытавых патрэб чалавека, але і з’яўляўся абавязковым  атрыбутам у розных абрадах, з ім звязана мноства прыкмет, якія бяруць пачатак яшчэ з дахрысціянскіх часоў. Ручнік суправаджаў чалавека ад нараджэння і да смерці. Дадзеная экспазіцыя якраз пазнаёміць з відамі ручнікоў і значэннем змешчанай на іх сімволікі.

4.«Беларускае нацыянальнае адзенне». Экспазіцыя знаёміць наведвальнікаў з жаночым і мужчынскім  нацыянальным адзеннем. Тут можна да ведацца аб тым, якія выкарыстоўваліся тканіны, фарбавальнікі, чаму  ў  абавязковым парадку афармляліся арнаментам рукавы, каўнер, фартух і галаўныя ўборы. 

5.«Прадметы ткацтва».  Як толькі заканчвалася сельскагаспадарчая праца, у хату ўцягвалі кросны, да працы прыступаў увесь жаночы пол.   Уменне прасці, ткаць і вышываць было абавязковым для кожнай сялянкі і нават княжацкай дачкі. Іменна дадзеная экспазіцыя знаёміць наведвальнікаў з асноўным матэрыялам для ткацтва, якія фарбавальнікі  нітак ужывалі  нашы продкі і чаму традыцыйная гама беларускіх тканых вырабаў стрыманая і няяркая.

6.«Прадметы хатняга ўжытку». У дадзенай калекцыі прадстаўлены драўляныя прадметы, якімі людзі карысталіся ў штодзённым побыце. Калекцыя “Прадметы хатняга ўжытку з дрэва” з’яўляеццца адной з самых вялікіх у музеі. У калекцыі прадстаўлены розныя па тэхніцы выканання і функцыянальным прызначэнні вырабы: бандарныя– дзежкі, маслабойкі, вёдры; выкананыя на такарным станку – маслёнкі; выдзеўбаныя з цэльнага дрэва – каўшы, ночвы, ступы; выразаныя з дрэва – лыжкі, качалкі, грэбні, пранікі; зробленыя з кары дрэваў – берасцянкі, лубкі.  Храналогічна калекцыя ахоплівае перыяд ад пачатку ХIX да другой паловы XX стст. і даволі поўна адлюстроўвае сялянскі побыт гэтага часу.

7.«Бандарныя прадметы». Драўляныя ёмістасці з клёпак для зберагання і дастаўкі прадуктаў, вадкіх, паўвадкіх і сыпучых рэчываў ва ўжытку беларусаў вядомы з глыбокай старажытнасці. Бандарныя вырабы адрозніваліся памерамі, прапорцыямі, наяўнасцю састаўных элементаў, матэрыяламі (пародамі дрэва). У экспазіцыі наступныя віды пасудзін: для вады і вадкіх рэчываў —  бочка, кадушка, біклага, конаўка; для захоўвання сельскагаспадарчых прадуктаў — бочка, бачурка; для бытавых патрэб —  дзяжа, даёнка; меры ёмістасці — карэц.

8.«Вырабы народных умельцаў». У экспазіцыі прадстаўлены саламяныя вырабы.  Найбольш ярка і выразна дэкаратыўныя якасці саломы выявіліся ў разнастайных куфэрках і скарбонках, у   стварэнні  “павукоў”.   Так, мужчынскі галаўны ўбор – капялюш (брыль) – з’яўляўся неад’емнай часткай касцюма. Яшчэ адным прыкладам развіцця  творчасці з’яўляецца папулярны выраб саламяных лялек і цацак розных памераў,  дэкаратыўных пано, кветак, вазаў і іншых прадметаў  інтэр’ера.   

Узнагароды:

конкурс экскурсаводаў у намінацыі “Музейная мазаіка”  (экскурсія “Музей у чамадане” (рэспубліка) дыплом 2 ступені) - 2021г.; конкурс экскурсаводаў у намінацыі “Роднымі пуцявінамі” (экскурсія “Абярэжная сіла ручніка” (вобласць) дыплом 3 ступені) - 2023 г.; сертыфікат удзельнікаў Рэспубліканскага форуму музеяў устаноў адукацыі - 2023 г.

Ролик о музее

Видео "Приглашает этнографический музей" 

Конкурс этнографических музеев

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.